Свет44

Іран прызнаў гібель яшчэ двух высокапастаўленых военачальнікаў

Улады Ірана заявілі пра гібель яшчэ двух высокапастаўленых генералаў у выніку ізраільскіх удараў у ноч на суботу.

Ілюстрацыйнае фота: Vahid Salemi / AP

Паводле паведамленняў дзяржаўнага тэлебачання, загінулі генерал Галамрэза Мехрабі, намеснік начальніка разведкі Генеральнага штаба Узброеных сіл, і генерал Мехдзі Рабані, намеснік начальніка аператыўнага камандавання.

У пятніцу ў выніку ізраільскіх удараў былі забіты адразу некалькі высокапастаўленых военачальнікаў, уключаючы кіраўніка Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Хасэйна Саламі. Акрамя вайскоўцаў, ахвярамі удараў сталі як мінімум шэсць ядзерных навукоўцаў, якія мелі дачыненне да ядзернай праграмы Ірана.

Блізкаўсходні аглядальнік Бі-бі-сі Себасцьян Ашер лічыць, што атака Ізраіля «відавочна, пераняла частку стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас ізраільскага наступу на «Хезбалу» ў Ліване ў лістападзе мінулага года» — удары з мэтай вываду з ладу ключавых членаў кіраўніцтва Ірана.

Каментары4

  • Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не даў.
    14.06.2025
    бабруйчанін, мабыць, таму што з палітэсам, не? Гуманісты?
    Або можа не ўправіліся, сваёй жа работы у кожнага багата: ў Хусэйна быў клопат павольнага растварэнння сваіх апанентаў жыўцом ў ваннах з сернай кіслатой, ў Асада тры паверхі падземных катавальняў дзеля забавы, Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі тут таксама не адстае: тэрарызм дома і аж да Міжземнага мора.
  • Прохожий
    14.06.2025
    бабруйчанін, открой форточку, попей водички и расставь знаки пунктуации,а то херню сморосил какую-то.
  • бабруйчанін
    14.06.2025
    Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не даў. , ))) А дурной жабе караве і рогі і ляшчыну і зубы а вось з мазгамі чым далей тым суперстар

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі16

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі21

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць