Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет
«Нікому не раю такое перажыць».
Вова Чарнічкін паказвае кватэру пасля ракетнай атакі. Скрыншоты відэа ў тыктоку
Беларус Вова Чарнічкін пераехаў у Ізраіль. Разам з жонкай і сынам ён жыве ў Бат-Яме. Пасля атакі Ірана на Ізраіль у ноч на 15 чэрвеня прыляцела і па яго доме.
Блогер (у яго амаль 33 тысячы падпісчыкаў у тыктоку) паказвае, як выглядае іх жыллё. Ударам выбіла дзверы, раскалола столь, раскідала рэчы.
«Мы адзіныя, у каго не выбіла вокны, таму што мы іх крыху прыадчыняем», — расказвае Чарнічкін.
@vova_chernichkin #израиль #израиль #беларус #иран ♬ оригинальный звук - Вова Черничкин
Ён піша, што цудам засталіся жывыя. На адным з відэа бачна, як гарыць суседні дом.
@vova_chernichkin #израиль #израиль #беларус #иран ♬ оригинальный звук - Вова Черничкин
«Гэта жах, нікому не раю такое перажыць», — кажа мужчына.
Цяпер сям'я шукае, куды часова перасяліцца.
Падчас удару па Бат-Яму загінула сем чалавек. Паведамлялася, што пяцёра загінулых — украінцы.
@nashaniva Сам'я беларуса з Бат-Яма цудам засталася жывая #беларусь #нашаніва #мова #беларуская #мова #белорусы #израиль #иран ♬ In Essence (Slowed) - Ka$tro
Чытайце таксама:
Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка
Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная