БЕЛ Ł РУС

Намесніка начальніка белчыгункі Дулуба будуць судзіць па двух артыкулах. Яго затрымалі за хабар, а дома знайшлі яшчэ $3 млн

16.06.2025 / 13:17

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць першага намесніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба, паведамляе ведамства. 

Пятра Дулуба абвінавачваюць у тым, што ён: атрымліваў хабар (артыкул 430 Крымінальнага кодэкса), не выконваў службовыя абавязкі з асабістай выгадай (артыкул 425).

Па даных абвінавачання, Дулуб з дапамогай прыватнай лагістычнай кампаніі арганізаваў за хабар транзіт вугалю з Казахстана ў Польшчу праз Беларусь, хаця гэта шкодзіла інтарэсам чыгункі. Таксама ён за хабар дазваляў прыватным кампаніям карыстацца вагонамі, якія належаць БЧ.

Яго затрымалі ў чэрвені 2024 года каля яго аўтамабіля. Цяпер ён застаецца пад вартай, а крымінальная справа перададзена ў суд.

Паводле міліцыі, адзін з самых вялікіх хабараў у 2024 годзе ў Беларусі быў хабар менавіта першаму намесніку начальніка Беларускай чыгункі Пятру Дулубу — 370 тысяч даляраў. Дома ў яго знайшлі $3 мільёны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула