БЕЛ Ł РУС

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»

16.06.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Пра тое, што ў Беларусі пачалі сістэмна ствараць уласныя серыялы, паведаміў міністр культуры Руслан Чарнецкі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Руслан Чарнецкі. Фота: «СБ»

Міністр падкрэсліў, што цяпер стаіць задача да 1 верасня навесці на кінастудыі «Беларусьфільм» парадак у кадрах і матэрыяльнай базе. А пасля таго ад Міністэрства культуры і «Беларусьфільма» чакаюць якасных кінапраектаў, у тым ліку і серыялаў.

Ён нагадаў, што 18 верасня адбудзецца прэм’ера фільма «Класная», які змогуць паглядзець гледачы. Акрамя таго, цяпер у працы знаходзяцца яшчэ тры фільмы: адзін выйдзе ў гэтым годзе, а два пераносяцца на 2026 год.

Новам кірункам для «Беларусьфільма» мае стаць «стварэнне на пастаяннай аснове лінейкі сваіх серыялаў для сваіх тэлеканалаў».

Раней, па словах Чарнецкага, такую прадукцыю ў краіне на пастаяннай аснове не здымалі, а цяпер галоўнае для гэтага ўжо ёсць:

«І тэлеканалы, у тым ліку тэлеканал СТБ, гатовыя з намі супрацоўнічаць. З намі — гэта з «Беларусьфільмам» і з Міністэрствам культуры. І паставіць на пастаянную аснову здымкі гэтых серыялаў».

Чытайце таксама:

Круты прызнаўся Лукашэнку, што акупнасць Беларусьфільма — 3%

Пяткевіч: Кінематограф у яго цяперашнім стане нам не патрэбны

Лукашэнка пра «Беларусьфільм»: Няхай ствараюць, прадаюць і жывуць, не — да пабачэння

«Выскачыць на вуліцу ў кароткіх спаднічках — гэта вы маглі. І ўсіх гвалтавалі там». Лукашэнка ўспомніў кіношнікам 2020-ы і заклікаў спыніцца

Лукашэнка на нарадзе пра кіно: Без вас мы можам абысціся. Вас няма

Каментары да артыкула