Грамадства1515

Пяткевіч: Кінематограф у яго цяперашнім стане нам не патрэбны

Віцэ-прэм'ер канстатавала, што апошнім часам няма гучных прэм'ер ад «Беларусьфільма», карцін, якія абмяркоўвалі б гледачы.

Наталля Пяткевіч. Фота: sb.by

Айчынны кінематограф у яго цяперашнім стане краіне не патрэбны, але ёсць надзея, што моладзь яго адродзіць. Пра гэта заявіла журналістам віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч па выніках нарады ў Лукашэнкі па пытаннях развіцця нацыянальнага кінематографа, піша БелТА.

Яна адзначыла, што размова была жорсткая, але сумленная і справядлівая. «Бо столькі, колькі Лукашэнка надае ўвагі і кіно, і наогул мастацтву, яго развіццю ў нашай краіне, колькі сродкаў у гэта ўкладзена на працягу дзесяцігоддзяў… давайце будзем шчырыя — адпаведнай аддачы няма», — сказала Наталля Пяткевіч.

Яна канстатавала, што апошнім часам няма гучных прэм'ер ад «Беларусьфільма», карцін, якія абмяркоўвалі б гледачы. Успамінаюцца ў асноўным толькі кінастужкі мінулых гадоў. Хоць для падтрымкі айчыннага кінематографа з боку дзяржавы робіцца вельмі шмат, пачынаючы ад фінансавання і заканчваючы прававой падтрымкай.

«Такая размова наспела даўно. Вельмі шкада, вядома, што прыйшлося яе выносіць на ўзровень Лукашэнкі. У тым стане, у якім зараз кіно, па вялікім рахунку, яно нам не трэба. Бо мы яго не бачым. Яго няма па сутнасці. Але ёсць вельмі вялікія надзеі, што новае кіраўніцтва (нядаўна прызначаны новы кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм»), новы міністр культуры, які ведае і разумее кіно… У іх ёсць жаданне штосьці рабіць. Вельмі хочацца, каб мы ўсе, грамадзяне Беларусі, атрымалі наша, беларускае кіно», — падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

Каментары15

  • ая
    10.06.2025
    Соловьи в клетках не поют.
  • Такое кiно
    10.06.2025
    Пi**зiць i сама гэтаму не верыць, а так, для галачкi.
  • Тэкля
    10.06.2025
    На А.Малініна падобная

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць