БЕЛ Ł РУС

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

16.06.2025 / 21:58

Nashaniva.com

Іран часткова прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы «Паўднёвы Парс» пасля ўдару Ізраіля ў суботу. Паводле іранскіх СМІ, гэты ўдар выклікаў пажар і выбух на здабыўчай інфраструктуры, піша The Moscow Times.

Паўднёвы Парс. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе Reuters, ізраільскі дрон вывеў з ладу адзін з чатырох вытворчых блокаў на гэтым радовішчы, якое мае рэзервы каля 28 трыльёнаў кубаметраў газу.

«Паўднёвы Парс», што размешчаны ў Персідскім заліве на поўдзень ад іранскай правінцыі Бушыр, забяспечвае каля 70% газавай здабычы Ірана. Усяго Іран здабывае каля 250 мільярдаў кубаметраў газу ў год, што складае прыкладна 6% сусветнай здабычы, але амаль увесь гэты газ спажываецца ўнутры краіны.

Акрамя таго, ізраільскія ўдары былі накіраваныя на вялікую нафтаплатформу каля Тэгерана — «Шахран», і на нафтаперапрацоўчы завод «Шахр Рэй», адзін з найбуйнейшых у краіне, паведамляе Aljazeera.

Аналітыкі ING адзначаюць, што ўдары былі сфакусаваныя на энергетычнай інфраструктуры Ірана, якая абслугоўвае ўнутраныя патрэбы. У адказ Іран нанёс удары па ізраільскіх энергааб’ектах: ракеты ўдарылі па НПЗ і складскіх памяшканнях у Хайфе.

Чытайце таксама:

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Цана расійскай нафты падскочыла амаль на 15% за некалькі дзён пасля ўдараў Ізраіля па Іране

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран

Каментары да артыкула