БЕЛ Ł РУС

У Расіі забракавалі беларускую кока-колу

17.06.2025 / 22:33

Nashaniva.com

Арганізацыя «Расійская сістэма якасці» выказала прэтэнзіі да беларускай версіі напоя Coca-Cola. Паводле слоў кіраўніка службы Максіма Пратасава, у ходзе праверак прадукцыі, якая паступае ў Расію праз паралельны імпарт, у гэтым беларускім напоі знайшлі парушэнні.

Фота ілюстрацыйнае

Падчас лабараторных даследаванняў у складзе напою знайшлі перавышэнне дапушчальнай колькасці артафосфарнай кіслаты. Гэта рэчыва выкарыстоўваецца як кансервант і падкісляльнік, але яго колькасць павінна строга адпавядаць санітарным нормам, бо перавышэнне можа шкодзіць здароўю.

Яшчэ адной праблемай стала адсутнасць інфармацыі на рускай мове на ўпакоўцы — што парушае расійскае заканадаўства, бо ўся прадукцыя павінна мець пазначэнні на дзяржаўнай мове.

У выніку напоі Coca-Cola, вырабленыя ў Беларусі, былі знятыя з паліц расійскіх крам да таго часу, пакуль не будуць выпраўленыя ўсе парушэнні.

Чытайце таксама:

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары

У Беларусі з Fanta знік натуральны сок — цяпер толькі араматызатары і фарбавальнікі

Coca-Cola вырашыла заставацца на беларускім рынку

У «Кока-Колы» ўпершыню за некалькі гадоў з’явіцца новы смак

Каментары да артыкула