400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды
Максімальныя 400 балаў атрымалі лідчанкі Ульяна Парфенчык і Эла Шлемпа, паведамляе тэлеграм-канал «Образование Лидчины».
Ульяна Парфенчык
Выпускніца Лідскай гімназіі № 1 Ульяна Парфенчык паказала на абсалютны вынік па грамадазнаўстве, рускай мове і англійскай мове.
Эла Шлемпа
Уладальніцай трох 100-бальных сертыфікатаў стала таксама выпускніца Лідскага ліцэя №1 Эла Шлемпа. Дзяўчына атрымала максімальна магчымыя балы на ЦЭ па матэматыцы і рускай мове і на ЦТ па англійскай мове.
Чытайце таксама:
400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі
Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць
Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву