БЕЛ Ł РУС

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе

18.06.2025 / 19:11

Nashaniva.com

У тыктоку з'явілася відэа, у якім дзяўчына падзялілася «лайфхакам», як можна купіць сыр мацарэлу танней, выказаўшы ўпэўненасць, што цяпер яе за гэта «ўзненавідзяць» — відаць, маючы на ўвазе прадаўцоў крамы. Але іншыя карыстальнікі яе думку не заўсёды падзяляюць, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Дзяўчына заўважыла, што ў салат-бары супермаркета 100 грамаў сыру каштуе 2,19 рубля, у той час як такая ж упакоўка Bonfesto на паліцы — 3,49 рубля. Блогерка параіла карыстацца з гэтай розніцы.

@slivkiby

♬ оригинальный звук - Slivkiby

Аднак большасць каментатараў успрынялі відэа крытычна і скептычна. Некаторыя мяркуюць, што ў салат-бар выкладаюцца прадукты з тэрмінам прыдатнасці, які мае хутка скончыцца, таму сыр там можа быць не самым свежым.

Іншыя адзначылі праблемы з гігіенай — хтосьці ўспомніў, як бачыў дзіця, якое чхала над салатамі, і пасля гэтага цалкам перастаў купляць прадукты з адкрытых вітрын.

Таксама гучала маральная крытыка: карыстальнікі асудзілі «жаданне ашукаць краму» і сумняваліся ў рэальнай эканоміі, паколькі ў такім выпадку трэба яшчэ даплачваць за кантэйнер.

Аднак былі і тыя, хто падтрымаў дзяўчыну, адзначыўшы, што самі часам бяруць так сыр для нейкай стравы ці перакусу — напрыклад, перапяліныя яйкі або сыр для карпача.

Чытайце таксама:

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?

Італьянец пераехаў у беларускую вёску і пачаў пячы сапраўдную піцу на дровах

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае

Каментары да артыкула