«Я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной». Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў яго ўтрыманні пасля смерці Навальнага
Вызвалены з дапамогаю ЗША беларускі апазіцыянер Сяргей Ціханоўскі распавёў Associated Press новыя падрабязнасці пра свае 5 гадоў зняволення.
Сяргей Ціханоўскі на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення, Вільня, 22 чэрвеня 2025 года
Ціханоўскі сказаў, што за гады ў адзіночнай камеры ён «амаль забыўся, як гаварыць». Яго трымалі ў поўнай ізаляцыі, адмаўлялі ў медыцынскай дапамозе і ледзь давалі ежы.
— Калі б вы бачылі: мне на талерку кідалі ўсяго дзве лыжкі кашы — дзве маленькія лыжкі. Часам мне давалі маленькі цюбік зубной пасты, кавалачак мыла — як падачку. Часам давалі, часам — не, — расказаў блогер, дадаўшы, што не мог нічога купіць у турэмнай краме.
«Гэта безумоўна катаванні», — сказаў Ціханоўскі.
«Супрацоўнікі турмы ўвесь час казалі мне: «Ты будзеш тут не толькі тыя 20 гадоў, якія мы ўжо табе далі. Мы асудзім цябе зноў. Ты ніколі не выйдзеш. Ты памрэш тут», — паўтаралі яны зноў і зноў».
Ціханоўскі распавёў, што ўмовы крыху палепшыліся пасля смерці расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі ў лютым 2024 года.
«Калі памёр Аляксей Навальны, я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной… І тады нешта змянілася. Было відавочна, што нехта наверсе сказаў: «Зрабіце так, каб ён тут не памёр. Нам не патрэбны такія праблемы». Стала трошкі мякчэй… У нейкі момант прыйшло распараджэнне: Ціханоўскага трэба пакінуць жывым, не забіваць».
Чытайце таксама:
Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку
Ціханоўскі: Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Зяленскі — герой
Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе
Ціханоўскі распавёў, колькі важыць і як яго адкормлівалі
«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі