БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг пракаментаваў свой візіт у Мінск

23.06.2025 / 17:4

Nashaniva.com

Спецпасланнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг у сацсетцы X коратка пракаментаваў свой нядаўні візіт у Беларусь, у выніку якога на волю выйшлі 14 палітвязняў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага.

Кіт Келаг і Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

«У цэлым выдатная камандная праца. Наша дэлегацыя сустрэлася з кіраўніком Беларусі Лукашэнкам і яго камандай. Джон Коўл (намеснік Келага. — НН) вёў перамовы адносна двухбаковых адносін паміж ЗША і Беларуссю, у выніку чаго былі вызваленыя 14 палітычных зняволеных, якія доўга ўтрымліваліся, з шасці краін, у тым ліку з Японіі і Польшчы.

Я абмяркоўваў вайну паміж Расіяй і Украінай і тое, як прэзідэнт Дональд Трамп прыкладае ўсе намаганні, каб спыніць вайну і спыніць кровапраліцце. Прэзідэнт Трамп працягвае садзейнічаць міру праз сілу», — напісаў Кіт Келаг.

Чытайце таксама:

Церцель: Гэтае мерапрыемства на днях было толькі адным з многіх, але пакуль не пара пра іх казаць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін

Навошта Трампу Лукашэнка?

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Каментары да артыкула