Грамадства2222

Рыбакоў: Беларусь і ЗША абмяркоўваюць магчымасць поўнай нармалізацыі адносін

Валянцін Рыбакоў, удзельнік перамоў Лукашэнкі з Келагам, спадзяецца, што краіны абмяняюцца візітамі і адновяць працу пасольстваў у поўным аб'ёме. 

Валянцін Рыбакоў. Скрыншот відэа

Пра гэта пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў паведаміў, каментуючы вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам, перадае БелТА.

«Вядома, у першую чаргу абмяркоўваюцца пытанні канчатковай нармалізацыі двухбаковых адносін — поўная нармалізацыя з аднаўленнем у поўным аб’ёме працы пасольстваў у абедзвюх краінах, абмен візітамі і гэтак далей».

Паводле Рыбакова, адміністрацыя ЗША ўсведамляе ролю Беларусі ў рэгіянальнай палітыцы:

«Адміністрацыя ЗША ўсведамляе месца і ролю Беларусі ў рэгіянальнай сітуацыі».

Сярод прыярытэтных для Беларусі пытанняў застаецца тэма санкцый:

«Мы пастаянна гэта падкрэсліваем — санкцыі, якія з’яўляюцца абсалютна незаконнымі. Гэта аднабаковыя меры, прынятыя з парушэннем усіх нормаў міжнароднага права. Гэтае пытанне абмяркоўваецца, і мы спрабуем знайсці нейкія развязкі, нейкія рашэнні».

Нагадаем, што ў пятніцу спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг правёў у Мінску перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам, вынікам якіх стала вызваленне 14 палітычных зняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

Каментары22

  • Ёсік
    22.06.2025
    Іхны шлюб з пяткевіч - каханьне ці прымус з боку лукашэнкі?
  • 1
    22.06.2025
    То чакайце правакацый з боку фсб расеюшкі, ім гэта не трэба. Іх вільготная мара– далучэнне Беларусі да мордара. Кожная прачытаная старонка па-беларуску, кожная размова па-беларуску ў сваім асяроддзі – хоць на кроплю, але ўзмацняе нашу незалежнасць.
  • Клоп
    22.06.2025
    А ну і забыў сказаць пра тое што пяць гадоў фанабэрыі лукі каштавала яму і ягонаму рэжыму 100 мілліярдаў згубленага прыбытку, масавай міграцыі і развалу эканомікі.
    Навошта гэта было рабіць? ;)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША70

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць