БЕЛ Ł РУС

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?

25.06.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Экс-дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ і былая палітзняволеная Наталля Дуліна расказала «Медыязоне», як харчавалася ў калоніі. Яна веганка, а таму многія стравы з турэмнага рацыёну не магла есці.

«У сталовай [калоніі] розныя стравы, раніцай у асноўным гэта малочныя кашы, але я не ем малочнае, таму ў асноўным я ела хлеб. У абед суп, але і ад яго я адмаўлялася. Але з задавальненнем магла з'есці гарнір ад другой стравы.

Была магчымасць хадзіць у краму, там можна было знайсці веганскія прадукты. Я прасіла глядзець склад печыва, і калі там не было яек і малака, то я яго купляла. Гэта не страшна. Калі б я займалася цяжкай фізічнай працай і траціла шмат калорый, то, напэўна, адчула [недахоп ежы]. Але я была ў абсалютна пасіўным рэжыме (Наталля Дуліна праз пенсійны ўзрост не працавала ў калоніі. — НН), і мне гэтага хапала. Я ласун, магла купіць сабе мармелад або чорны шакалад, які без малака. Ну і ў пасылках ад блізкіх можна было перадаваць веганскія сыры, каўбасы», — расказала жанчына.

У ШІЗА, куды не дазваляюць браць свае прадукты, было складаней.

«Маім базавым прадуктам там быў хлеб. Калі прыносілі катлету і асобна гарнір, то я магла спакойна з'есці кашу. Супы я таксама не ела, таму што не разумела, на чым іх гатуюць. Раніцай кашы толькі малочныя, таму таксама даводзілася адмаўляцца», — дзялілася Дуліна.

Чытайце таксама:

«Стаяць на сваім, кожны наколькі можа!» Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага

Каментары да артыкула