БЕЛ Ł РУС

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі

5.07.2025 / 10:22

Nashaniva.com

Лёгкія, простыя ў гатаванні і смачныя. Прыгатаваныя з сезонных ягад, без цукру, гэтыя дэсерты могуць стаць важнай часткай рацыёну і падыдуць у тым ліку для самых маленькіх.

Фота: dziecisawazne.pl

Пясочныя тарталеткі з ягадным жэле

Спатрэбіцца:

Як гатаваць:

З мукі, міндалю, 100 мл вады, алею, солі і дзве сталовыя лыжкі сіропу агавы замешваем цеста. Раскачваем яго ўтоўшчкі 2—3 мм, выразаем кружкі і выкладаем імі змазаныя алеем формы для тарталетак. Прыціскаем цеста да дна і бакоў формы, наколваем відэльцам і выпякаем у духоўцы, разагрэтай да 180°C, каля 15 хвілін. Астуджваем.

У каструлю ўліваем 200 мл вады, дадаём ягады, варым некалькі хвілін, пакуль яны не пачнуць развальвацца.

Дадаём агар і сіроп з агавы, які застаўся, варым яшчэ прыкладна 5 хвілін, зрэдку памешваючы. Трохі астуджаем, пакуль жэле крыху не загусне. Уліваем ягадную масу ў пясочныя кошыкі, ставім у халадзільнік на гадзіну.

Запечаныя ягады пад крошкай

Спатрэбіцца:

Як гатаваць:

Чарніцы і суніцы мыем. Яблыкі таксама мыем, выразаем у іх сярэдзіну і наразаем паўкольцамі. У маленькія формачкі для запякання спачатку выкладваем чарніцы і суніцы. Зверху — яблыкі.

Аўсяныя шматкі, арэхі і сланечнік здрабняем у блендары. Дадаём у крошку мёд, масла і спецыі, змешваем. Пасыпаем гэтай крошкай ягады з яблыкамі.

Запякаем у духоўцы, разагрэтай да 180°C, каля 15 хвілін. Мелісу прамываем і ўпрыгожваем ёй гатовы дэсерт.

Салата з грыляваных абрыкосаў і ажын

Інгрэдыенты:

Як гатаваць:

Садавіну, ягады і цыкорыю прамываем. Абрыкосы разразаем напалам і выдаляем костачкі. Паліваем іх сталовай лыжкай алею і абсмажваем на патэльні-грылі з абодвух бакоў.

Цыкорыю разрываем на лісты і выкладваем на талеркі. Зверху кладзём абрыкосы і ажыны.

Арэхі падсмажваем на сухой патэльні да залацістага колеру, пасыпаем імі салату. З другой лыжкі алею, воцату, мёду, солі і перцу робім запраўку і паліваем ёй салату.

З-за наяўнасці кэш’ю гэтая страва пасуе толькі для дзяцей старэйшых за 1 год.

Чытайце таксама:

Сунічныя клубніцы, першыя чарніцы, маладая бульба, нектары і не толькі. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Лёгкі пірог з клубніцамі і базілікам

Каментары да артыкула