БЕЛ Ł РУС

Беларус скраў дзевяць пыласосаў са склада ў Расіі, а затым прывёз іх у міліцыю

30.06.2025 / 11:10

Nashaniva.com

25-гадовы жыхар Браслаўскага раёна, працуючы на складзе ў Расіі, быў незадаволены сістэмай штрафаў, якія прадпрыемства выстаўляла супрацоўнікам. Жадаючы кампенсаваць грашовыя страты, беларус прыдумаў простую схему, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК

Хлопец узяў скрынкі са штрыхкодам басейнаў і пераклаў у іх пыласосы — усяго дзевяць штук. Пасля работнік аформіў заказ на дастаўку гэтых скрынак у Беларусь, а праз 10 дзён звольніўся і вярнуўся дадому.

Аднак давесці схему да канца не ўдалося — маючы намер прадаць пыласосы ў Беларусі, малады чалавек даведаўся, што працадаўцу стала вядома пра крадзеж бытавой тэхнікі. Хлопец «спаліўся» на камерах відэаназірання.

Баючыся наступстваў, беларус прывёз пыласосы ў міліцыю.

Шкода арганізацыі нанесена на суму больш за 10 тысяч рублёў. Аднак пыласосы ў цэласці і захаванасці вярнуліся на склад у РФ.

Па выніках расследавання хлопцу выстаўлена абвінавачванне ў крадзяжы, здзейсненай у буйным памеры. Да суда да яго прымяняецца мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула