БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане паказалі, як затрымлівалі кіраўнікоў мясцовага філіяла расійскага «Спутніка» ВІДЭА

30.06.2025 / 17:41

Nashaniva.com

З'явіліся кадры затрымання грамадзян Расіі ў рэдакцыі «Sputnik-Азербайджан». Выданне Minval піша, што на кадрах — выканаўчы дырэктар Бакінскага філіяла Ігар Картавых і шэф-рэдактар Яўген Белавусаў.

Фота: t.me/minval_az

Раней азербайджанскія СМІ назвалі гэтых людзей агентамі ФСБ Расіі пад прыкрыццём. У адказ у МЗС Расіі выклікалі пасла Азербайджана Рахмана Мустафаева.

Картавых і Белавусава затрымалі пасля смерці двух ураджэнцаў Азербайджана ў Екацярынбургу, якія загінулі падчас затрыманняў злачыннай групы. МЗС Азербайджана назваў дзеянні сілавікоў «непрымальным гвалтам», у краіне скасавалі ўсе выступы і канцэрты расійскіх выканаўцаў.

Чытайце таксама:

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

У Баку паліцыя прыйшла ў офіс «Спутнік Азербайджан»

Азербайджан адмяніў у краіне ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы

Каментары да артыкула