Свет22

У Баку паліцыя прыйшла ў офіс «Спутнік Азербайджан»

У Баку паліцэйскія праводзяць аперацыю ў офісе расійскага агенцтва «Спутнік Азербайджан». Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Галоўны рэдактар медыягрупы «Россия сегодня» Маргарыта Сіманьян распавяла, што супрацоўнікі Пасольства Расіі ў Баку выехалі да офіса выдання. «Супрацоўнікі не выходзяць на сувязь — відавочна, пазбаўлены доступу да тэлефона. Сярод іх ёсць грамадзяне Расіі», — напісала яна ў сваім тэлекрам-канале.

У лютым прадстаўнік МЗС Азербайджана Айхан Гаджызадэ абвясціў аб ліквідацыі «Спутнік Азербайджан» і дадаў, што медыя можа атрымаць акрэдытацыю на працу аднаго карэспандэнта. Report піша, што нягледзячы на гэта, «аказалася, што агенцтва працягвае сваю дзейнасць, а яго супрацоўнікі выходзяць на працу».

Улады Азербайджана вырашылі скараціць колькасць супрацоўнікаў рэдакцыі з 40 да аднаго ў мэтах «аднаўлення балансу ў ўмовах, у якіх працуюць азербайджанскія дзяржаўныя выданні за мяжой, і замежныя журналісты» ў Баку.

Адносіны паміж Азербайджанам і Расіяй абвастрыліся пасля таго, як 27 чэрвеня ў Екацярынбургу былі затрыманыя больш за 50 чалавек азербайджанскага паходжання. Загінулі два чалавекі. Яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур'ёзныя раненні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

МЗС Расіі заявіла, што затрыманні праводзіліся ў рамках расследавання цяжкіх злачынстваў, а сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. Прадстаўніца ведамства Марыя Захарава ўдакладніла, што гаворка ідзе пра справы, звязаныя з забойствамі, учыненымі ў 2001, 2010 і 2011 гадах.

Каментары2

  • ::
    30.06.2025
    Пошла жара 🍿
  • Путин, не прячься
    30.06.2025
    Что это за задержания , если есть убитые и покалеченные? Сто это? Террор?

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў4

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

Беларус на адпачынку ў ААЭ трапіў у бальніцу. Страхавыя кампаніі плаціць адмовіліся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць