БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск прыгразіў стварыць Амерыканскую партыю, калі Кангрэс прыме «вар’яцкі» законапраект

1.07.2025 / 9:8

Nashaniva.com

Бізнэсовец прыгразіў стварыць партыю, калі Кангрэс прыме законапраект аб падатковых ільготах, які Дональд Трамп называе «вялікім цудоўным законам».

Фота: Фота: AP Photo/Evan Vucci

«Калі гэты вар’яцкі законапраект аб выдатках будзе прыняты, на наступны дзень будзе створана Амерыканская партыя. Нашай краіне патрэбна альтэрнатыва аднапартыйнай сістэме дэмакратаў і рэспубліканцаў, каб народ сапраўды мог галасаваць», — напісаў Маск у сацсетцы X.

Незадоўга да гэтага бізнесмен заявіў, што кангрэсмены, якія падтрымаюць законапраект аб падатковых ільготах, прайграюць праймерыз у 2026 годзе, «нават калі гэта будзе апошняе, што я зраблю на гэтай Зямлі».

 У адказ Дональд Трамп пагразіў пазбавіць Маска субсідый. 

«Электрамабілі — гэта добра, але не ўсіх трэба прымушаць іх купляць. Ілан, магчыма, атрымлівае больш субсідый, чым хто-небудзь у гісторыі, і без іх яму, верагодна, давялося б закрыць сваю краму і вярнуцца дадому, у Паўднёвую Афрыку», — напісаў прэзідэнт ЗША.

«Магчыма, нам варта даручыць DOGE сур’ёзна заняцца гэтым?» — прыгразіў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула