БЕЛ Ł РУС

У Казахстане забаранілі адзенне, якое хавае твар

1.07.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у панядзелак, 30 чэрвеня, падпісаў закон, які забараняе нашэнне ў грамадскіх месцах прадметаў адзення, што ўскладняюць распазнаванне твару. 

Bakr Al Kasem/Anadolu via Getty Images

Забарона закране і нашэнне нікабаў — мусульманскага жаночага галаўнога ўбору, які закрывае твар, з вузкай прарэззю для вачэй, піша Detsche Welle.

Выключэнне, згодна з тэкстам закона, распаўсюджваецца на сітуацыі, калі людзі закрываюць твар у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, па медыцынскіх паказаннях, для абароны ад неспрыяльных умоў надвор’я, у мэтах грамадзянскай абароны і падчас удзелу ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах.

Раней прэзідэнт Такаеў выступіў за нашэнне адзення, якое падкрэслівае нацыянальную ідэнтычнасць, замест таго, што закрывае твар.

Нашэнне рэлігійнага адзення, што хавае твар — нікабаў і паранджы — у грамадскіх месцах забаронена ў цэлым шэрагу краін Еўрасаюза, у прыватнасці, у Францыі, Даніі, Нідэрландах, а таксама ў шэрагу іншых дзяржаў, напрыклад, у Шры-Ланцы. У студзені закон, які забараняе насіць нікабы, прынялі ў Кыргызстане. Да гэтага нашэнне нікабаў было забаронена ў Узбекістане і Таджыкістане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула