БЕЛ Ł РУС

Мінскі метрапалітэн выпадкова зліў прапагандысцкую метадычку

1.07.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Афіцыйны тэлеграм-канал Мінскага метрапалітэна выпадкова апублікаваў унутраную інструкцыю, звязаную з прапагандаваннем версіі КДБ пра нібыта праведзеную аперацыю пад кодавай назвай «Гарпун».

Фота: t.me/uspeli_by

Адміністратар канала скапіраваў і выставіў не саму навіну, а інструкцыю з указаннямі, як і калі яе трэба размяшчаць. У тэксце гаварылася, што пост абавязкова трэба апублікаваць да 2 ліпеня, з максімальным ахопам і спасылкай на відэа.

Паведамленне з’явілася ў 13:01 і хутка было выдалена, але яго паспелі захаваць у архівах. Праз 13 хвілін з’явіўся ўжо «правільны» пост — толькі са спасылкай на фільм.

Фільм расказвае пра аперацыю КДБ, якая нібыта цягнулася 732 дні і прывяла да арышту актывіста Паўла Бялюціна. КДБ нібыта спецыяльна даў узламаць свой сайт і выкрасці базу даносчыкаў, каб выкрыць Бялюціна. Аднак жа аргументы, выкладзеныя ў фільме, выглядаюць вельмі сумнеўна.

Чытайце таксама:

КДБ даказвае, што ўзлом іх сайта і публікацыя базы даносаў былі часткай іх жа спецаперацыі

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Кіберпартызаны: Мы ўзламалі сайт КДБ пасярод ночы. Яны за гэты час бегла сабралі нараду і дамовіліся, каго будуць падстаўляць?

Каментары да артыкула