На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі
На 8-м кіламетры аўтадарогі Р-39 «Рагачоў — Жлобін» усталявалі святлодыёдныя свяцільнікі. Іх убудавалі проста ў дарожнае пакрыццё ўздоўж восевай і краявой лініі разметкі, паведамляе ДАІ Гомельскай вобласці.
Кожны умантаваны свяцільнік абсталяваны сонечнай панэллю. Днём ён назапашвае энергію, а ўначы — ярка свеціцца, робячы разметку вельмі прыкметнай нават у поўнай цемры або пры дрэнных умовах надвор'я.
Паведамляецца, што свяцільнікі не перашкаджаюць руху машын і ўборцы снегу. Адлегласць паміж імі — прыкладна 4-5 метраў.
Пры наездзе на светлавы элемент узнікае выразны шумавы эфект, які сігналізуе кіроўцу пра неабходнасць вярнуцца ў паласу руху.
Як сцвярджае ДАІ, гэта першая такая дарога ў Беларусі.
Чытайце таксама:
На адным са скрыжаванняў у Гомелі нанеслі падвойныя «зебры». Навошта гэта?
На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі
У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка
«Яндэкс.Карты» навучыліся паказваць разметку на мінскіх дарогах