Аўто22

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі

Інтэнсіўнасць руху ў ранішнюю гадзіну-пік складае больш за 2500 аўтамабіляў за гадзіну.

Ілюстрацыйнае фота

Пасяджэнне камісіі па пытаннях бяспекі дарожнага руху ў Мінску прайшло 12 мая ў Мінгарвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Уладзіміра Кухарава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі многіх гарадскіх структур і прадпрыемстваў, а таксама кіраўнікі сталічных раёнаў, паведамляюць Мінск-навіны.

Найбольшую ўвагу надалі пытанню рэалізацыі пілотнага праекта па зніжэнні транспартнай нагрузкі і павышэнні прапускной здольнасці на МКАД.

— Праблемны 6-кіламетровы ўчастак унутранага кальца МКАД знаходзіцца ў межах з’езду ад гаражнага кааператыва «Антэй» на вул. Убарэвіча, 77а, да з’езду на Ігуменскі тракт, — адзначыў у сваім выступленні намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

— Прадугледжваецца, што зніжэнне нагрузкі падчас рэалізацыі праекта будзе дасягнута за кошт змянення арганізацыі дарожнага руху і дарожнай разметкі, а таксама павелічэння колькасці палос руху па магістралі да чатырох.

Ён адзначыў, што цяпер у Мінску маюцца тры гарадскія кольцы, аднак замкнёным з’яўляецца толькі МКАД. Пры гэтым адлегласць ад другога гарадскога кальца да МКАД складае ад 4,2 да 5,9 км.

Між тым падчас маніторынгу транспартнай дынамікі на МКАД было ўстаноўлена, што 10—15 % — гэта знешні транзітны рух, 45—50 % ад усяго патоку — гэта пераразмеркаванне мэтавага транзітнага руху, 34—40 % — гэта транспартныя сувязі перыферыйных раёнаў горада.

Сярэдняя працягласць паездкі па МКАД аўтамабіля з розных мэтавых патокаў (унутраных, транзітных і г. д.) складае каля 7 км.

Асноўнай пагрозай бяспецы дарожнага руху на МКАД і прычынай узнікнення шматкіламетровых затораў з’яўляюцца наступствы інцыдэнтаў (да 70 %), што адбываюцца з-за ДТЗ або іншых перашкод для руху. Спадарожнымі фактарамі (прычынамі) узнікнення інцыдэнтаў з’яўляюцца змены надвор’я, цёмны час сутак, непадрыхтаванасць кіроўцаў да ўмоў руху, наяўнасць у складзе транспартнага патоку грузавых і ціхахходных аўтамабіляў (спецтэхнікі), а таксама грамадскага транспарту.

— Праведзены маніторынг умоваў руху транспартных сродкаў на 10-м км МКАД паказаў, што інтэнсіўнасць руху ў ранішнюю гадзіну-пік складае больш за 2500 аўтамабіляў за гадзіну, — працягнуў Д. Лівановіч. — Пры гэтым 92 % ад агульнага патоку — гэта легкавыя аўтамабілі, 7,5 % — грузавыя, менш за 1 % — грамадскі транспарт і ціхахходныя транспартныя сродкі. У дзённы час паток грузавікоў дасягае 18 %, а «ціхаходаў» — каля 2 %.

Таксама ўстаноўлена, што ў перыяд з 2022 па 2024 год на разгляданым 6-кіламетровым участку МКАД адбылося 88 ДТЗ.

З мэтай забеспячэння ўстойлівага развіцця транспартнай інфраструктуры горада і належнага ўзроўню яе дарожнай бяспекі лічыцца мэтазгодным запланаваць на бліжэйшую перспектыву 2025—2026 гадоў падчас правядзення работ па ўтрыманні і рамонце МКАД рэалізацыю наступных мерапрыемстваў.

Гаворка ідзе пра стварэнне дадатковай паласы для руху ціхаходных транспартных сродкаў з абмежаваннем хуткаснага рэжыму па ёй да 70 км/г за кошт змянення шырыні палос і нязначнага пашырэння праезнай часткі за кошт асфальтабетоннай абочыны. Агульная шырыня дарогі ад раздзяляльнага бар’ернага агароджы да апоры асвятлення застанецца нязменнай.

Д. Лівановіч таксама распавёў пра прапанаваныя меры па стварэнні на сталічных магістралях хуткасна-пераходных палос.

Каментары2

  • даўбаграі
    14.05.2025
    У горадзе намалявалі палос, што легкавік ледзь праціснецца, цяпер за мкад узяліся.
    там і так дзе нідзе разгонныя палосы акурат на палову машыны. Як хочаш так і размінайся.
    Яно канешне прыдумка заманлівая.
    замест тысячы тон асфальта - слоік фарбы.
    І шырыня дарогі на 33% вырасла.
    і рабіць нічога ня трэба.
    Прапаную рацуху
    нават фарба не спатрэбіцца.
    Проста правілы перапісаць, і лічыць паласу за дзьве. А увесь транспарт лічыць за матацыклы.
  • Ёсік
    14.05.2025
    Але па гэтых палосах будуць лётаць электрычкі ды стромкія мэны на бэнтлі

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць