Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну
Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў «Беларусьфільм» з-за дрэннага рэпертуару і страты аўдыторыі, прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі ў канцы чэрвеня прыехалі здымаць кіно ў Гомельскую вобласць, піша «Флагшток».
Фота: Мазырскі пагранатрад
Але аказалася, што ў падыходзе нічога не змянілася — гэта будзе чарговы прапагандысцкі фільм з працоўнай назвай «Душа арміі», прысвечаны памежнікам. Пра гэта паведаміў Мазырскі памежны атрад, вайскоўцы якога прынялі ўдзел у здымках.
Больш за тое, аўтарам негульнявога фільма выступае Рыгор Азаронак.
«Фільм пра сілу і мужнасць людзей, якія штодня знаходзяцца на мяжы. На мяжы паміж жыццём і смерцю. Унікальныя падзеі, захапляльныя трэніроўкі і спецаперацыі, кранальныя асабістыя гісторыі — пра ўсё гэта раскажа фільм. Каханне, Гонар, Адвага, а самае галоўнае — душа чалавека ў такі складаны момант», — з пафасам гаворыцца ў анонсе стужкі.
Фота: Мазырскі пагранатрад