БЕЛ Ł РУС

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў

2.07.2025 / 21:29

Nashaniva.com

З 1 ліпеня ў беларускіх крамах пачала дзейнічаць новая сістэма маркіроўкі тавараў: цяпер некаторыя прадукты павінны мець не толькі звычайны штрых-код, але і дадатковы — DataMatrix (QR-код), які ўтрымлівае поўную інфармацыю пра тавар — ад вытворцы да даты выпуску. Увядзенне гэтай сістэмы выклікала сапраўднае замяшанне сярод пакупнікоў і работнікаў гандлю, піша BG.Media.

Касы самаабслугоўвання ў краме. Фота: Blizko.by.

На практыцы новаўвядзенне прывяло да вялікіх чэргаў, збояў у працы кас і праблем на касах самаабслугоўвання. Людзі скардзяцца, што не могуць адсканаваць тавары, некаторыя проста пакідаюць іх на касе і сыходзяць.

@1grohik1

♬ оригинальный звук - G.O.S.H.A

У сацсетках людзі актыўна абмяркоўваюць сітуацыю: адныя з іроніяй, іншыя з адкрытым абурэннем. Асабліва цяжка прадаўцам — менавіта яны першыя сутыкаюцца з незадаволенасцю пакупнікоў і складанасцямі з пошукам патрэбнага кода.

Адзін з купцоў напісаў, што быў вымушаны пакінуць сыр на касе, бо немагчыма было адсканаваць код. Іншыя кажуць, што ў магазінах цяпер сапраўдны «квест» — трэба спачатку знайсці адзін код, а калі ён не працуе — шукаць другі, трэці… І ўсё гэта ў чэргах, пад ціскам раздражнёных людзей.

@1grohik1

♬ оригинальный звук - G.O.S.H.A

Прадаўцы расказваюць, што навучыліся працаваць з адным кодам — цяпер зноў трэба вучыцца, але ўжо з QR-кодам. Адзначаюць, што сама сістэма сырая, працуе з перабоямі і толькі стварае дадатковую нагрузку.

Тым не менш, ёсць і тыя, хто ставіцца да змяненняў з разуменнем і адзначае, што новаўвядзенне мае і пэўныя плюсы — напрыклад, празрыстасць паходжання прадукцыі. Але пакуль станоўчых водгукаў значна менш, чым адмоўных.

У выніку замест абяцанай зручнасці і кантролю беларусы сутыкнуліся з недапрацаванай сістэмай і стратай часу. Пакупкі ператварыліся ў выпрабаванне на цярпенне, і, здаецца, да «эры падвойнай маркіроўкі» спатрэбіцца яшчэ доўга прывыкаць.

Чытайце таксама:

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Fix Price пачаў ставіць у сваіх крамах касы самаабслугоўвання 

Касы самаабслугоўвання сталі патрабаваць ад беларусаў сканаваць адразу па два коды. Навошта?

Каментары да артыкула