БЕЛ Ł РУС

Дапамогу вызваленаму біёлагу Сяргею Шэлегу сабралі за палову дня

5.07.2025 / 8:20

Nashaniva.com

Збор працягваецца.

64-гадовы біёлаг Сяргей Шэлег правёў за кратамі амаль два гады і быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага.

Чытайце:Вярнуўся з Літвы — і быў арыштаваны за данаты. Гэты біёлаг раней даследаваў лейкозы — яго філасофія натхняе

4 ліпеня «Байсол» арганізаваў збор для Шэлега — было запытана 3200 еўра.

«Калі мяне вызвалілі, я выйшаў не ў ранейшае жыццё, а ў нікуды. Засталася толькі трывога, якая не адпускае нават уначы. У мяне няма самага простага: нармальнай курткі, зручнага абутку, месца, дзе можна зачыніцца і проста крыху прыйсці ў сябе.

Няма нават нармальнага тэлефона, на які можна паставіць працоўныя праграмы ці падаць заяўку на дапамогу. І я прашу вас пра самае базавае», — гаварылася на старонцы збору.

За палову дня патрэбная сума была сабрана цалкам. На рахунку ўжо 3340 еўра, аднак збор працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула