БЕЛ Ł РУС

Маладая актрыса Коласаўскага тэатра, якая зачапіла людзей выказваннем пра беларускую мову, звальняецца

5.07.2025 / 14:59

Nashaniva.com

Раней Ксенія Камінская працавала ў службе пратакола Лукашэнкі.

Ксенія Камінская. Фота: інстаграм актрысы

Актрыса Ксенія Камінская звальняецца з Коласаўскага тэатра ў Віцебску пасля чатырох гадоў працы. На відэа ў тыктоку, дзе яна паказвае заяву аб звальненні па ўласным жаданні з 18 ліпеня 2025 года, звярнуў увагу канал «Віцебск, я гуляю! | Навіны Віцебска».

Некалькі месяцаў таму актрыса трапіла ў моўны скандал, калі прызналася, што імправізацыі на беларускай мове даюцца ёй складана.

«Калі дрэнна ведаеш беларускую мову, імправізаваць складана. Так, мы на ёй працуем, усё разумеем, што гаворым. Але знайсці слова-сінонім, калі сваё нейкае забыў, маладому пакаленню, якое горш ведае беларускую мову, на рускай было б прасцей», — расказвала Ксенія Камінская.

Каментатары пад відэа ў тыктоку тады абурыліся, што акцёры беларускага тэатра не валодаюць мовай свайго народа і не карыстаюцца ёй у жыцці. 

Ксеніі 24 гады. Яна нарадзілася ў Вілейцы, вучылася ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў, пасля працягнула вучобу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У інстаграме ў яе 220 тысяч падпісчыкаў.

@kseniya_actress

Больно, но это так я увольняюсь

♬ оригинальный звук - kseniya_actress

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула