Грамадства8585

Маладая акцёрка Коласаўскага тэатра зачапіла людзей сваім выказваннем пра беларускую мову

Ксенія Камінская раней працавала ў службе пратакола Лукашэнкі. 

Ксенія Камінская ў Санкт-Пецярбургу. Фота: інстаграм актрысы

Тыкток-канал Vitebsk Live завітаў у беларускамоўны Коласаўскі тэатр у Віцебску, адзін з найстарэйшых тэатраў Беларусі, каб паглядзець, чым жывуць акцёры. Гаворка зайшла пра тое, што ў тэатры ўсё па-беларуску.

«Калі дрэнна ведаеш беларускую мову, імправізаваць складана. Так, мы на ёй працуем, усё разумеем, што гаворым. Але знайсці слова-сінонім, калі сваё нейкае забыў, маладому пакаленню, якое горш ведае беларускую мову, на рускай было б прасцей», — адказала маладая артыстка тэатра Ксенія Камінская.

@vitebsk.live У @Тэатр ім.Якуба Коласа ўсе пастаноўкі ідуць на беларускай мове. Вядучы рэдактар распавёў параду маладым акцёрам, каб лепш пераключацца з рускай мовы на беларускую. #беларусь #витебск #театр #мова ♬ оригинальный звук - Vitebsk LIVE

У размову з парадай умяшаўся вядучы рэдактар тэатра Аляксандр Замкоўскі, які раней кіраваў літаратурна-драматычнай часткай:

«Таму кожны раз раю артыстам пачынаць размаўляць на беларускай мове за паўгадзіны да выхаду на сцэну. Мозг пераключаецца, і ты проста сам пераключаешся. Нехта робіць, нехта не робіць. Старым артыстам прасцей, маладым складаней», — адзначыў Замкоўскі.

«Бывала такое, што з майстрам увесь час гаворыш на беларускай мове, і ты, калі [пасля] гаворыш на рускай, [думаеш] — «як гэтае слова па-руску?» Тое ж самае бывае і тут, у тэатры. Калі ты стабільна месяц працуеш над спектаклем, то пачынаеш і ў жыцці аўтаматычна размаўляць па-беларуску. Зусім не спецыяльна, не каб выпендрывацца, што я магу размаўляць па-беларуску, а проста машынальна», — далучыўся да дыскусіі 21-гадовы Дзмітрый Філімоненкаў, які працуе ў тэатры з 2021 года.

Коласаўскі тэатр у Віцебску. Фота: Wikimedia Commons

Каментатараў пад відэа ў тыктоку абурыла, што акцёры беларускага тэатра не валодаюць мовай свайго народа і не карыстаюцца ёй у жыцці. 

«Дык больш чытайце па-беларуску, больш размаўляйце. У чым праблема?»

«На маю думку, калі ты працуеш у беларускім тэатры, п'есы ставяцца на беларускай мове, і размаўляць павінен на беларускай як роднай мове, толькі ў гонар таго, што ты служыш у тэатры».

«Крыху страшна за тое, што такія размовы ў прынцыпе ўзнікаюць».

«Не разумею, чаму ўсім так руская мова салодкая, што сваёй цураюцца», — дадала праўладная блогерка Зоя Серада.

Хто гэтая акцёрка?

Дзяўчына ў відэа — 24-гадовая актрыса Ксенія Камінская, якая працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 2021 года. Камінская нарадзілася ў Вілейцы, вучылася ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў, пасля працягнула вучобу ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Ксенія Камінская на рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў». Скрыншот сторыз

Камінская вядомая ў Віцебску блогерка, у яе акаўнце ў інстаграме больш за 180 тысяч падпісчыкаў, 100 тысяч з якіх, паводле яе слоў, яна зрабіла за два месяцы. У канцы мінулага года Камінская нават паўдзельнічала ў беларускім рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў».

У шапцы профілю пазначана, што яна акцёрка тэатра, але нідзе не ўдакладняецца якога. Якія-небудзь допісы, зробленыя па-беларуску, у актрысы Коласаўскага тэатра мы адшукаць не змаглі. 

Ксенія Камінская вітае хлебам-соллю тагачаснага прэм'ера Сяргея Румаса

Самая прыкметная дэталь біяграфіі Ксеніі Камінскай — праца ў службе пратакола адміністрацыі Лукашэнкі. 18-гадовая дзяўчына, апранутая ў народны строй, вітала высокіх гасцей хлебам-соллю, а таксама суправаджала афіцыйных асоб на мерапрыемствах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары85

  • %
    14.04.2025
    Для сеньняшніх малых беларуская мова ўвогуле сталася замежнай.
  • Улад
    14.04.2025
    Дарма каментатары так абураюцца! Артысты гэтага тэатра усё ж такі імкнуцца быць беларусамі. Поспехаў ім у творчасці і ў жыцці :)
  • $
    14.04.2025
    За савецкім часам было права НЕ ВЫВУЧАЦЬ родную мову. Напэўна мы былі такія адны. Увогуле - мова родная для беларусаў зусім не родная, яны адзіныя у сьвеце, хто шчыра пагарджае ей ды й яшчэ ганарыцца тым

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна нанесла ўдар па нафтаздабыўнай платформе «Лукойла» ў Каспійскім моры4

У Балгарыі масавыя пратэсты. Урад пайшоў у адстаўку5

Ва Уроцлаве машыну беларуса пяты раз псуюць невядомыя7

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку4

Лаўроў заявіў, што Расія не думала нападаць на Украіну і не збіраецца атакаваць Еўропу9

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня8

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць