БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што не ведае, ці зможа спыніць вайну Расіі ва Украіне

5.07.2025 / 19:23

Nashaniva.com

«Я не магу сказаць вам, адбудзецца гэта ці не».

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён не ўпэўнены, ці зможа пакласці канец вайне Расіі супраць Украіны.

«Я не ведаю. Я не магу сказаць вам, адбудзецца гэта ці не», — сказаў у пятніцу Трамп журналістам, калі яго спыталі, ці ўпэўнены ён у тым, што зможа пакласці канец баявым дзеянням, піша Politico.

Калі яго спыталі, ці з'яўляецца спыненне вайны прыярытэтам, Трамп адказаў: «Так. Я б хацеў паглядзець, як гэта адбудзецца».

На працягу ўсёй перадвыбарчай кампаніі Трамп абяцаў спыніць баявыя дзеянні паміж дзвюма краінамі ў першы ж дзень пасля ўступлення на пасаду. Пазней ён адмовіўся ад сваіх слоў у інтэрв'ю часопісу TIME, назваўшы гэтае абяцанне «перабольшаннем».

«Мы дапамаглі многім краінам», — заявіў Трамп у пятніцу. «Сітуацыя ва Украіне — гэта здзелка Байдэна. Гэта не здзелка Трампа. Я спрабую давесці яе да канца».

Трамп імкнуўся стаць пасярэднікам у заключэнні мірнага пагаднення паміж дзвюма краінамі. Але ў мінулым ён пагражаў выйсці з вайны на фоне росту свайго расчаравання тым, што баявыя дзеянні працягваюцца.

На гэтым тыдні Трамп размаўляў па тэлефоне з Пуціным і Зяленскім. Размова з Пуціным, па яго словах, не прынесла «ніякага прагрэсу».

«Ён хоча ісці да канца, проста працягваць забіваць людзей, гэта кепска», — сказаў Трамп у пятніцу.

Чытайце таксама:

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне

Каментары да артыкула