БЕЛ Ł РУС

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы

5.07.2025 / 21:09

Nashaniva.com

«Не, гэта не замест заработнай платы!»

Скрыншоты: tsvilevichtoma13 / TikTok

Беларуска Тома жыве з мужам у вёсцы. Яна прадпрымальніца, муж працуе трактарыстам. Да свята (да 3 Ліпеня) яму далі ў падарунак гіганцкі прадуктовы набор.

«Мы ўпэўнены, што ні ў воднай краіне так не цэняць сваіх работнікаў, як у нас у Беларусі, асабліва ў сельскай гаспадарцы», — кажа дзяўчына ў відэа у тыктоку.

«Як вам маштабы?» — паказвае яна падарунак.

На стале бачны пяць пачак масла, восем упаковак сыру, з дзясятак глазураваных сыркоў, упакоўка сасісак і сардэлек, тры вараныя і тры сыравэнджаныя каўбасы, іншыя мясныя прадукты.

«Не, гэта не замест заработнай платы!» — напісала дзяўчына.

Ролікі з распакоўкай прадуктаў сабралі больш за два мільёны праглядаў. Праўда, не ўсе раздзялілі радасць сям'і — многія напісалі, што лепш бы годны заробак быў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула