БЕЛ Ł РУС

У двух беларусаў у Батумі канфіскавалі тры кілаграмы какаіну і 13 тысяч таблетак экстазі

8.07.2025 / 10:41

Nashaniva.com

Ім пагражае да пажыццёвага.

Да 3 кілаграмаў какаіну, 13 тысяч таблетак экстазі і асабліва буйную колькасць гераіну канфіскавала паліцыя ў двух грамадзян Беларусі ў Батумі, піша Newgeorgia.

Узрост абвінавачаных — 25 гадоў і 21 год. Следства лічыць, што наркотыкі яны планавалі рэалізоўваць у батумскіх начных клубах.

Велізарную партыю наркотыкаў знайшлі пры ператрусе на здымнай кватэры.

У мабільным тэлефоне ў аднаго затрыманага паліцыя знайшла «фатаграфіі канкрэтных месцаў, выбраных для продажу наркотыкаў».

Затрыманым пагражае да 20 гадоў або бестэрміновае зняволенне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула