БЕЛ Ł РУС

У Дрыбінскім раёне маланка выклікала пажар у школе

8.07.2025 / 15:56

Nashaniva.com

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у школе аграгарадка Пудоўня Дрыбінскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

У 07:47 у службу МНС паступіла паведамленне ад дырэктара школы пра задымленне ў будынку. Як высветлілася, там загарэлася электрашчытавая.

Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца здарэння і з дапамогай вогнетушыцеляў ліквідавалі ўзгаранне, не даўшы агню распаўсюдзіцца далей.

Ніхто не пацярпеў. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца. Адна з версій — траплянне маланкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула