БЕЛ Ł РУС

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

8.07.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка паразмаўляў з прапагандыстам Юрыем Васкрасенскім пра магчымасці вызвалення палітвязняў. Прадстаўнік лукашэнкаўцаў расказаў, якія мусяць быць умовы для поўнамаштабнай амністыі.

Скрыншот з відэа

Юрый Васкрасенскі просіць не лічыць ягоную пазіцыю афіцыйнай, але сцвярджае:

«Мяркую, калі нашы амерыканскія калегі-партнёры здымуць усякія абмежаванні на транзіт калію, на продаж азоту, калі яны пойдуць на такі крок, як адкрыццё паветранай прасторы, пераканаўшы еўрапейскіх партнёраў гэта зрабіць, я мяркую, што турмы б апусцелі як мінімум у два разы. Я маю на ўвазе тую колькасць тых людзей, якіх вы называеце палітычнымі вязнямі».

Падчас размовы ён паўтарае гэты тэзіс неаднаразова, асабліва робячы акцэнт на аднаўленне паветранага злучэння:

«Дайце плюшку. Адкрыйце неба для беларусаў. Дайце дазвол на правоз калію».

«Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць».

Без максімальных саступак рэжыму ніякае паляпшэнне сітуацыі з палітвязнямі, паводле слоў Васкрасенскага, немагчымае:

«Я з'яўляюся адным з самых ліберальных прадстаўнікоў цяперашняга беларускага палітыкума. Але нават я, будучы кіраўніком дзяржавы, не выпусціў бы ні Бабарыку, ні Калеснікаву, ні Бяляцкага без нейкіх сустрэчных крокаў. Нам гэта сто гадоў не трэба. Нам, як палітычнай сістэме».

Чытайце таксама:

Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра сустрэчу ў СІЗА КДБ у 2020 годзе

Васкрасенскі напісаў, што Луцкіна прасілася вярнуцца на БТ, але Эйсмант не ўзяў. Луцкіна: «Хлусня»

Стала вядома, дзе афіцыйна працуе Юрый Васкрасенскі

Каментары да артыкула