Грамадства99

Васкрасенскі напісаў, што Луцкіна прасілася вярнуцца на БТ, але Эйсмант не ўзяў. Луцкіна: «Хлусня»

Юрый Васкрасенскі напісаў, што палітзняволеная журналістка Ксенія Луцкіна пасля выхаду на свабоду спрабавала вярнуцца на БТ, але атрымала адмову ад Івана Эйсманта. «Наша Ніва» спытала Ксеніі, як было ў рэальнасці.

Ксенія Луцкіна

Юрый Васкрасенскі расказаў, пасля выхаду на волю Луцкіна хутка з ім звязалася:

«У полі яе цікаўнасцяў было працаўладкаванне назад на БТ, на любую пасаду і пазіцыю, асабліва з прычыны старту новага перспектыўнага, з яе слоў, праекта — «Першага інфармацыйнага». Сабраўшыся з рэшткамі эмпатыі, я звярнуўся да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі з просьбай прыняць Ксенію назад, на што атрымаў прынцыповы адказ.

Іван Міхайлавіч [Эйсмант], чалавек не менш эмпатычны, аказаўся больш дальнабачным […] «Не возьмем нават прыбіральшчыцай! І калектыў не прыме, і здрадзіць праз месяц!»

Ксенія расказала «Нашай Ніве», што сустрэча з Васкрасенскім у яе насамрэч была, але ў астатнім ягоная заява — хлусня, і яна не бачыць сэнсу гэта каментаваць. Паводле слоў Ксеніі, насамрэч гэта Васкрасенскі прапаноўваў ёй працу на БТ:

«Я не бачу сябе ў сучаснай Белтэлерадыёкампаніі, пра што яму і сказала. Праца на «Першым інфармацыйным» — гэта смешна. 

Калі чалавек не знаёмы з Крымінальным кодэксам, хочацца нагадаць яму, што існуе артыкул пра паклёп».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • перавернуты свет
    21.03.2025
    Сабраўшыся з рэшткамі эмпатыі,
    Іван Міхайлавіч [Эйсмант], чалавек не менш эмпатычны,
    ...
    божахна, які адскі сюр
  • Юрый Лайнаед
    21.03.2025
    Ксенія, які Крымінальны кодэкс? Цо ты мувіш? Сябе нагадай яшчэ раз, што не існуе у гэтай краіне кодэксаў і законаў для "своих".
  • Неверагодная!
    21.03.2025
    Існуе артыкул за паклёп! Можа, яшчэ існуе які артыкул за засоўванне дручкоў у дупу і скаканне па галаве ў аўтазаку?

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць