БЕЛ Ł РУС

Экс-каханы абакраў былую зазнобу, вынесшы з хаты крышталь, пакуль яна ляжала ў бальніцы

9.07.2025 / 14:52

Nashaniva.com

Пакуль жыхарка Светлагорска знаходзілася на лячэнні ў бальніцы, яе дом абакралі. Вынеслі прадукты і крышталь. 

Эксперт-крыміналіст угледзеў крыміналістычныя і біялагічныя сляды, у тым ліку сляды абутку на падваконніку разбітага акна, праз якое злодзей пранік у жыллё.

Надалей яны адыгралі ключавую ролю ў расследаванні злачынства, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У ходзе аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі выйшлі на след былога каханага пацярпелай, які і стаў адным з падазраваных.

Па выніках судовай трасалагічнай экспертызы, праведзенай у Светлагорскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, эксперты пацвердзілі, што след, знойдзены на падваконніку, цалкам супадае з абуткам, які належыць былому сужыцелю гаспадыні дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула