БЕЛ Ł РУС

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

9.07.2025 / 16:11

Nashaniva.com

Беларуска выклала відэа, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах, у тыктоку, заўважыла Blizko.by. Працаваць прыйдзецца ўвесь дзень.

Па словах блогеркі, цана на ягады цяпер ад 10 рублёў за літр. Яна адзначыла, што сабраць вядро на 10 літраў зойме 4-5 гадзін.

«Перабраць — гадзіны з паўтары», — расказала яна.

@domanskaya_kate5 #черника ♬ оригинальный звук - domanskaya_kate

На думку дзяўчыны, за дзень можна сабраць, калі добра працаваць, два вядры.

Карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што гэта вельмі цяжкая праца.

Чытайце таксама:

Падборка дэсертаў з ляснымі ягадамі

Ці будуць сёлета чарніцы? У тыктоку правялі пераклічку

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Каментары да артыкула