БЕЛ Ł РУС

Заўтра ва ўсіх ВНУ пачнецца асноўны этап прыёмнай кампаніі

11.07.2025 / 17:46

Nashaniva.com

У абітурыентаў ёсць 6 дзён, каб прынесці дакументы ў прыёмную камісію. Іх прымаюць з 12 да 17 ліпеня. Для некаторых спецыяльнасцей сельскагаспадарчага профілю і ва ўніверсітэтах сілавых структур гэты перыяд працягнецца да 19 ліпеня.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах кіраўніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргея Пішчова, сёлета ва ўніверсітэтах выдзелілі 31,8 тысячы бюджэтных месцаў і 16,4 тысячы — на платнай аснове. 

Большасць бюджэтных месцаў прыпадаюць на інжынераў (7,5 тысячы), перагогаў (3,9 тысячы), дактароў (2,9 тысячы) і аграрыяў (2,8 тысячы).

Чытайце таксама:

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце

Абітурыенты змогуць падаць дакументы ў ВНУ праз электронную чаргу

У Мінадукацыі расказалі, ці будуць павышаць плату за навучанне ў ВНУ

Стабальнікаў на ЦТ у 2025 годзе аказалася на 40 працэнтаў больш, чым летась

Каментары да артыкула