БЕЛ Ł РУС

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

11.07.2025 / 19:38

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа пракаментаваў заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што ЗША нібыта дамовіліся з НАТА: за амерыканскую зброю для Украіны будзе плаціць альянс. Пра гэта Рубіа заявіў на палях сустрэчы краін АСЕАН у малайзійскім Куала-Лумпуры, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Марка Рубіа. Фота: Mandel Ngan/Pool Photo via AP

Паводле слоў Рубіа, гаворка ідзе не пра нейкую новую схему паставак, а хутчэй пра ўжо наяўную практыку — калі еўрапейскія краіны купляюць узбраенне ў ЗША, а потым перадаюць яго Украіне. Ён растлумачыў, што не ўсе сістэмы, якія патрэбныя Украіне, вырабляюцца ў Еўропе, таму іх даводзіцца закупляць у амерыканцаў.

Акрамя таго, ЗША заклікаюць саюзнікаў з НАТА аддаваць Украіне зброю са сваіх запасаў, а потым набываць замену ў Штатах. Гэта нашмат хутчэй, чым чакаць новыя пастаўкі з заводаў. Такі падыход, паводле Рубіа, і меў на ўвазе Трамп.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Германія і Нарвегія ўжо гатовыя купіць тры зенітныя комплексы Patriot для Украіны.

Таксама стала вядома, што Трамп упершыню за сваю кадэнцыю плануе перадаць Украіне зброю са стратэгічных запасаў ЗША на суму $300 млн — праз механізм прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, якім раней карыстаўся Джо Байдэн.

Чытайце таксама:

Крэмль перадаў Трампу новыя прапановы па Украіне

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым

Каментары да артыкула