БЕЛ Ł РУС

Сілавікі знялі відэа з бацькамі Андрэя Павука

12.07.2025 / 10:59

Nashaniva.com

Сілавікі прыйшлі да бацькоў блогера Андрэя Павука, падставай для візіту стаў яго ўдзел у прайдзе ў Вільні з чырвона-зялёным сцягам. 

Андрэй Павук на Baltic Pride 2025. Тут і далей фота з інстаграма блогера

Відэа апублікаваў у сваім тэлеграм-канале супрацоўнік СТБ Рыгор Азаронак, заўважыла «Медыязона».

Андрэй Павук прыйшоў на шэсце ў рамках фестывалю Baltic Pride 7 чэрвеня. Ён быў апрануты ў форму беларускай міліцыі, у руках у яго быў дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг.

З-за гэтага супраць блогера распачалі чарговы крымінальны пераслед, на гэты раз па артыкуле пра абразу дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК). Пасля гэтага сілавікі прыйшлі да бацькоў блогера. На відэа з заблюранымі тварамі яны кажуць, што іх сын «прыняў удзел у геі-парадзе з беларускім сцягам».

«Першае, што нам скажуць: сын за бацьку не адказвае, маці за сына таксама не нясе адказнасці… Нясе, нясе», — піша Азаронак.

Рыгор Азаронак у відэа таксама пагражаў адказнасцю тым, хто трапіць у кадр падчас здымкі або стрыму Павука. Паводле словаў прапагандыста, яны будуць разглядацца як «суўдзельнік злачынства».

Чытайце таксама:

Андрэй Павук прыйшоў на прайд у Вільні ў форме міліцыянта з чырвона-зялёным сцягам. Чаму?

Каментары да артыкула