Сямігадовы хлопчык назбіраў амаль 2 тысячы рублёў за год. На што пойдуць грошы?
Гісторыяй свайго сына, які збірае грошы ў трохлітровы слоік, падзялілася адна з карыстальніц у тыктоку, заўважылі «Моцныя навіны». Ролік завірусіўся і набраў больш за 850 тысяч праглядаў.
Скрыншот з відэа
За год хлопчыку ўдалося назбіраць 1720 рублёў. У відэа бачна, што ў скарбонку кідалі не толькі манеткі, але і купюры, прычым там можна заўважыць намінал і ў 50 рублёў, і ў 100.
Дзіця марыць назбіраць грошай на мора. Можна сказаць, на квіток грошы ўжо ёсць. Бацькі вырашылі абмяняць у краме манеткі на купюры і працягнуць збор.
Тым часам у каментарах абураюцца, што дарослыя ўскрылі скарбонку хлопчыка.