БЕЛ Ł РУС

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

16.07.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Учора Таварыства выратавання на водах паведаміла, што ў раёне вуліцы Набярэжнай у Віцебску, у Дзвіне, выяўлена цела жанчыны, якая знікла ў студзені 2023 года. Указаны таксама яе год нараджэння — 1989.

Паводле гэтых даных можна меркаваць, што гаворка ідзе пра Таццяну Гудзелеву (25 лютага 1989 г.н.) — супрацоўніцу папраўчай установы адкрытага тыпу №11 (хіміі), дачку былога намесніка начальніка абласнога ДАІ Алега Косава, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Маладая жанчына знікла 31 студзеня 2023 года. Пасля заканчэння працоўнага дня яе сляды згубіліся ў раёне Кіраўскага моста.

Тады ў пошуках удзельнічалі валанцёры-пошукавікі і многія неабыякавыя жыхары горада.

Муж Таццяны — трэнер-выкладчык па таэквандо Аляксандр Гудзелеў. У сям’і расце дачка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула