БЕЛ Ł РУС

Брэсцкія чыноўнікі пахваліліся «нанатэхналогіяй» — вялікім робатам, які падштурхоўвае корм каровам

16.07.2025 / 12:32

Nashaniva.com

Карова ўбачыла такое ўпершыню і выглядала трошкі збянтэжанай.

Скрыншот відэа Брэсцкага аблвыканкама

Брэсцкія чыноўнікі пахваліліся ўкараненнем нанатэхналогій у сельскую гаспадарку. На новай малочна-таварнай ферме «Мачулішчы» ў Камянецкім раёне з'явіўся незвычайны робат.

Машына ездзіць уздоўж фермы і падкідвае корм каровам. Ферма, дарэчы, разлічаная на 1200 галоў.

«Дзелімся з вамі, як нанатэхналогіі інтэгруюцца ў сельскую гаспадарку! Працуюць дакладна, без стомленасці і выхадных — каб у кожнай кароўкі быў доступ да харчавання ў любы час», — хваліцца Брэсцкі аблвыканкам.

Адна з кароў, здаецца, убачыла такія тэхналогіі ўпершыню і была крыху здзіўленая. 

Робат-падштурхоўвальнік кормаў сапраўды эканоміць час работнікаў фермы і дазваляе накіраваць іх на іншыя, больш складаныя задачы. Аднак, у чым менавіта заключаюцца нанатэхналогіі, чыноўнікі не растлумачылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула