БЕЛ Ł РУС

У Зімбабвэ жанчына выкрала і згвалтавала былога каханка, каб развеяць вядзьмарства

16.07.2025 / 22:0

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі мясцовай газеты The Herald, інцыдэнт здарыўся 12 чэрвеня ў сталіцы краіны Харарэ.

Фота ілюстрацыйнае

26-гадовая Аманда Чызанга Чаканюка разам з пяццю саўдзельнікамі прыйшла дадому да свайго экс-каханка — 38-гадовага Лінаса Гапангі. Апошняга абвінавацілі ў згвалтаванні дзяўчыны, пасля чаго яна зацяжарыла.

Зламыснікі сілай выцягнулі мужчыну з хаты і запхнулі яго ў аўтамабіль. Гапангу прывезлі ў гатэль на ўскраіне горада, дзе прымусілі таго заняцца сэксам з былой, каб развеяць вядзьмарства. Акрамя таго, яны забралі ў пацярпелага 142 даляры ЗША.

Пасля гэтага мясцовыя сілавікі арыштавалі Чаканюку. Яе абвінавачваюць у рабаванні і выкраданні чалавека.

Чытайце таксама:

Грэцыя абвясціла часовую забарону на прытулак для ўцекачоў з Афрыкі — замест гэтага будуць адразу адпраўляць у турму

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

Грамадзянку Бурундзі затрымалі ў Брэсце на мяжы з чужым пашпартам

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная

Каментары да артыкула