Грамадства

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

Сезон адпачынкаў і, здавалася б, бесклапотнай расслабленасці часам можа абярнуцца непрыемнасцямі са здароўем. Інфекцыі з экзатычных краін, як аказваецца, не такая ўжо і рэдкасць. Якія хваробы прывозяць беларусы з далёкіх падарожжаў і як сябе засцерагчы, расказалі эксперты выданню «Звязда».

Як паехаць у падарожжа і не захварэць?

Геаграфія вірусаў

Згодна з данымі СААЗ, эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце па асобных інфекцыях, такіх як халера, чума, кантагіёзныя вірусныя гемарагічныя ліхаманкі Эбола, Ласа, Марбург, ліхаманка даліны Рыфт, жоўтая ліхаманка, хвароба, выкліканая вірусам блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому, воспа малпаў, застаецца напружанай.

У асноўным гэтыя захворванні рэгіструюцца ў краінах Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыкі. Аднак з пашырэннем турыстычных маршрутаў рэгіструюцца завазныя выпадкі і на еўрапейскім кантыненце.

З экзатычных краін, якія прымаюць турыстаў круглы год, а гэта Тайланд, Шры-Ланка, Інданезія, Індыя, Мальдзывы, Дамінікана, можна прывезці захворванні, якія перадаюцца праз укусы насякомых: ліхаманку Дэнге і ліхаманку Заходняга Ніла. Таксама ў гэтых краінах, асабліва ў Індыі і на Гаіці, сустракаецца халера — кішэчнае захворванне, якое прыводзіць да поўнага абязводжвання арганізму.

Што ж прывозяць беларусы з далёкіх краін? Як расказаў прафесар кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Сяргей Жаваранак, найчасцей сустракаецца трапічная малярыя. Небяспечныя па гэтай інфекцыі рэгіёны — краіны Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. 

Захворванне пераносяць камары, і для прыезджых яно смяротна небяспечнае. Сустракаюцца цяжкія выпадкі малярыі (да 10 у год), часам з лятальным вынікам.

Яшчэ адно экзатычнае для нас захворванне — гепатыт А.

«Гэта інфекцыя, з якой у нас развіталіся два дзясяткі гадоў таму, але моладзь не мае імунітэту. Аднак ёсць вакцына, і можна сябе засцерагчы, — тлумачыць Сяргей Жаваронак. — Прафілактыка кішэчных інфекцый — гэта вельмі проста: чыстыя рукі і вада, а таксама ежа, якая павінна быць гарачай».

Былі выпадкі заражэння шыстастамозам, які дыягнастуецца надзвычай складана. Гэта хвароба, якую выклікаюць гельмінты-смактуны, і падхапіць яе можна ў вадаёмах.

Ліхаманкі Эбола і Марбург перадаюцца не паветрана-кропельным шляхам, а пры кантактах, напрыклад, праз сувеніры, якія набываюць у экзатычных краінах, аднак апошнім часам яе не завозілі.

А вось выпадкі ліхаманкі Дэнге здараюцца: яе прывозяць са Шры-Ланкі, Інданезіі (уключаючы Балі) і Мальдываў. Добра хоць, што далей за самога захварэлага інфекцыя ў нашым клімаце не распаўсюджваецца.

Здараецца, што завозяць і ВІЧ-інфекцыю, а тое, што вірус «імпартны», сёння нескладана даказаць з дапамогай сучасных лабараторных даследаванняў.

20-3 копия.jpg

Якія меры прыняць перад паездкай?

Як адзначыла загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія Ляшкевіч, перад планаваннем падарожжа неабходна звярнуцца да доктара ў паліклініку па месцы жыхарства і ўдакладніць асаблівасці знаходжання ў той ці іншай краіне з улікам вашага стану здароўя.

Варта ацаніць таксама свой імунны статус, бо ў шэрагу краін фіксуюцца ўспышкі адру, паліаміеліту, дыфтэрыі, слупняку і іншых хвароб, якія рэгулююцца вакцынацыяй. Гэтыя прышчэпкі ў нас робяцца па нацыянальным календары. Акрамя таго, важна загадзя ўдакладніць эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, якую вы збіраецеся наведаць.

Шэраг краін, небяспечных па жоўтай ліхаманцы, патрабуюць наяўнасці міжнароднага сертыфікату аб правядзенні вакцынацыі. Прышчэпку супраць гэтай інфекцыі можна зрабіць на базе 19-й сталічнай паліклінікі. Прышчэпка робіцца адзін раз і дзейнічае цягам усяго жыцця, адначасова выдаецца міжнародны сертыфікат.

Ад камароў да вярблюдаў

Каб пазбегнуць кішэчных інфекцый, варта не забываць мыць рукі, выкарыстоўваць сурвэткі, прамочаныя антысептыкам, кішэнныя спрэі. Важна захоўваць гігіену харчавання — не набываць ежу ў вулічных гандляроў, ужываць толькі прадукты гарантаванай якасці. Пры гатаванні ежы абавязковая тэрмаапрацоўка, асабліва гэта тычыцца морапрадуктаў, а ягады, зеляніну, гародніну і садавіну абавязкова трэба старанна вымыць. 

20-6 копия.jpg

Ваду рэкамендуецца ўжываць толькі бутыляваную ці кіпячоную.

У краінах, небяспечных па інфекцыйных захворваннях, якія перадаюцца з укусамі камароў, трэба загадзя паклапаціцца пра рэпеленты, насіць закрытае адзенне. У жыллі выкарыстоўваць механічныя сродкі — полагі, супрацьмаскітныя сеткі. Абавязкова выбіраць для падарожжаў толькі правераныя маршруты, не купацца ў вадаёмах, якія не адзначаныя экскурсійнай праграмай. На пляжы лепш хадзіць у абутку, а ляжаць на падсцілцы ці шэзлонгу. Акрамя таго, каб не заразіцца высокапатагенным птушыным грыпам, важна пазбягаць кантакту з дзікай і свойскай птушкай.

Таксама не кантактаваць з дзікімі жывёламі, якія могуць нанесці пашкоджанне, бо гэта пагроза заражэння шаленствам, ліхаманкай Марбург, воспай малпаў. Пры падарожжы ў краіны Блізкага Усходу варта памятаць, што вярблюды могуць быць крыніцай блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране26

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі52

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране26

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць