На наступным тыдні захаваецца нестабільнае надвор'е
Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што на наступным тыдні ў Беларусі працягнецца нестабільнае надвор’е. Ліпень — самы навальнічны месяц, таму варта надалей чакаць залеў, шквалаў, а часам і граду.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, у перыяд з 21 па 27 ліпеня на надвор'е ў краіне будуць уплываць актыўныя атмасферныя франты і цыклоны, якія прыйдуць з захаду і поўдня. Нягледзячы на гэта, анамальнай спякоты не чакаецца — тэмпература будзе ў межах камфортных летніх значэнняў.
Панядзелак, 21 ліпеня: кароткачасовыя дажджы і навальніцы, моцны вецер падчас навальніц (да 15—20 м/с). Ноччу +12…+17°C, удзень +20 на ўсходзе і да +28°C на паўднёвым захадзе.
Аўторак, 22 ліпеня: ад +17°C на захадзе да +28°C на паўднёвым усходзе.
Серада, 23 ліпеня: воблачна з праясненнямі, кароткія дажджы і навальніцы, вецер заходні, парывісты. Ноччу +11…+16°C, удзень +20…+24°C.
Чацвер, 24 ліпеня: дажджы рознай інтэнсіўнасці. Ноччу +11…+17°C, удзень +20…+26°C.
Пятніца, 25 ліпеня: ад +17°C на паўночным захадзе да +24°C на паўднёвым усходзе.
У выхадныя, 26—27 ліпеня, надвор’е таксама будзе няўстойлівым — магчымыя дажджы, туманы і навальніцы
- У суботу ноччу +9…+14°C, удзень ад +17°C у Гродне да +28°C у Гомелі.
- У нядзелю паветра прагрэецца да +25°C.
Сіноптык адзначыў, што лета ўжо ідзе на спад, але надвор’е застаецца мяккім, хоць нестабільным.
Чытайце таксама:
На выходных чакаюцца навальніцы і залевы
У Баранавічах падчас залевы паплыла па вуліцы скульптура чыгуначніка ВІДЭА
У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы
Сёлетняе надвор'е так моцна ўдарыла па бакасах, што на іх перанеслі паляванне