БЕЛ Ł РУС

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце

22.07.2025 / 18:16

Nashaniva.com

Мінская мастачка Таццяна Карваш, якая працуе з нейрасеткавымі тэхналогіямі, стварыла анімацыйны ролік, дзе героі знакамітага мультфільма «Сімпсаны» гуляюць па Брэсце, піша BG.Media.

Скрыншот з відэа

У відэа можна ўбачыць Брэсцкую крэпасць, кавярню Paragraph, набярэжную і іншыя вядомыя брэсцкія мясціны. Гэта працяг папярэдняга роліка мастачкі пра Мінск, дзе ў фінале героі сядалі на цягнік «Мінск — Брэст».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от TATIANA KARWASZ | AI CREATOR (@tatiana.karwasz)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от TATIANA KARWASZ | AI CREATOR (@tatiana.karwasz)

Відэа стала вірусным і выклікала розныя водгукі: ад захаплення да абурэння. Адна частка гледачоў была ў захапленні ад свежай ідэі, яскравасці роліка і настальгіі па «Сімпсанах». Людзям спадабалася, як знаёмыя месцы выглядаюць праз прызму поп-культуры.

Аднак былі і тыя, хто раскрытыкаваў ролік. Некаторым не спадабалася, што заходнія персанажы, маўляў, «не падыходзяць» да брэсцкага кантэксту. Хтосьці палічыў, што гэта «псаванне культурнай прасторы» ці нават «кашчунства». З’явіліся меркаванні, што лепш было б выкарыстаць савецкіх персанажаў, напрыклад, герояў з «Ну, пачакай!» ці «Вожыка ў тумане». Некаторыя пабачылі ў роліку камерцыйны падтэкст і рэкламу кавярні.

Тым не менш, нягледзячы на крытыку, пазітыўных водгукаў было больш. Гледачам у цэлым спадабаліся якасць анімацыі, увага да дэталяў і арыгінальны падыход да паказу горада праз знаёмыя культурныя вобразы. Асабліва ацанілі ролік прыхільнікі «Сімпсанаў» і тыя, хто цікавіцца ШІ-кантэнтам.

Чытайце таксама:

Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей

Кампаніі, якія спадзяваліся зэканоміць на ШІ, цяпер выдаткоўваюць значныя грошы на выпраўленні

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

Каментары да артыкула