БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

22.07.2025 / 19:16

Nashaniva.com

У лесе пад Гроднам зрабілі незвычайную знаходку — лісічку, якая вырасла проста з вачніцы чэрапа загінулай жывёлы: як мяркуецца, лася або аленя. Відэа з гэтым кадрам хутка разляцелася ў тыктоку, заўважыў «Анлайнер».

Скрыншот з відэа

З крумкачамі, якія крычаць на фоне, відовішча атрымалася асабліва постапакаліптычным, нібыта з якой гульні The Last Of Us.

@gribnoyzavertish Лисичка выросла в черепе #беларусь #гродно ♬ Raven Sounds - Raven Sounds & National Geographic Animal Sounds & Nature Sounds New Age

Рэакцыя карыстальнікаў аказалася рознай. Адныя былі ў захапленні і жартавалі: «Гэта ўжо не лісічка, а вачнічка». Іншыя — у разгубленасці ці нават шоку.

У каментарах таксама разгарэлася спрэчка: каму належаў чэрап? Версіі вар'іраваліся ад зубра да лісы. Некаторыя каментатары выказалі трывогу: ці не звязана гэта з хваробай жывёлы? Гучалі нават здагадкі пра інфекцыі, уключаючы сібірскую язву.

Адна з карыстальніц прызналася, што хацела б забраць чэрап дадому як сувенір.

Чытайце таксама:

Як правільна выбіраць грыбы і якія цяпер на іх цэны?

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак

Колькі можна зарабіць на грыбах за дзень? Беларус правёў эксперымент і застаўся задаволены

Каментары да артыкула