Грамадства

Як правільна выбіраць грыбы і якія цяпер на іх цэны?

Ці магчыма па прыемнай цане парадаваць сябе дарамі лесу, калі самастойна займацца карпатлівым збіраннем няма жадання? Грыбнікі прапануюць плады «ціхага палявання» нават у стыхійных месцах: на абочынах аўтадарог, у падземных пераходах і на прыпынках. Myfin.by даведаўся ў доктара-гігіеніста, загадчыцы аддзялення гігіены харчавання цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Першамайскага раёна Мінска Святланы Чайкоўскай, як правільна выбраць сезонны прадукт. А пасля, узброіўшыся яе інструкцыяй, адправіліся на Камароўскі рынак за дарамі лесу ў капялюшыках.

Как правильно выбирать грибы и какие сейчас на них цены?
Фота: Myfin.by

На што глядзець пра пакупцы?

Сезонны дэлікатэс з лесу — скарбніца пажыўных рэчываў і вітамінаў. Галоўнае — разабрацца, якія грыбы з'яўляюцца бяспечнымі. У зоне рызыкі і знаўцы ўрадлівых палянак, і тыя, хто купляе лясны ласунак з рук.

Фота: Myfin.by

«Грыбы — гэта заўсёды рызыка, асабліва калі купляеце іх каля трасы, каля метро і ў іншых непрызначаных для гэтага месцах. Вы паняцця не маеце, дзе і калі яны былі сабраныя. А збіраючы самастойна, неабходна вельмі добра разбірацца ў батанічных відах грыбоў. Таму лепш купляць грыбы ў крамах і іншых вызначаных месцах — гэта бяспечна. Там уся прадукцыя суправаджаецца дакументамі, якія забяспечваюць яе якасць і бяспеку», — расказала Святлана Чайкоўская.

Пры куплі варта звярнуць увагу на знешні выгляд, пах і пругкасць грыбоў. Свежыя грыбы — шчыльныя, без пашкоджанняў, цвілі і прыкметаў гнілі. Капялюшык і ножка — пругкія, без увагнутасцяў і слізкіх участкаў. Пах павінен быць прыемным і злёгку грыбным, але не затхлым.

«Каб сезонны ласунак не абярнуўся непрыемным сюрпрызам, не трэба купляць старыя, чарвівыя і невядомыя вам грыбы. Таксама нельга ўжываць і спрабаваць на смак сырыя грыбы», — адзначыла спецыялістка.

Як прыгатаваць і колькі можна захоўваць закаткі?

Пры пакаёвай тэмпературы грыбы можна захоўваць не больш за 3 гадзіны. Абавязкова трэба падвергнуць іх кулінарнай апрацоўцы ў дзень збору. Пры гэтым кожны від грыбоў гатуюць асобна.

Перад падрыхтоўкай прадукт трэба старанна перагледзець, апрацаваць і ачысціць ад зямлі. Затым добра прамыць у вадзе і вымачыць. Заключны этап — старанная тэрмічная апрацоўка згодна з кулінарнымі правіламі для кожнага віду.

Пры кансервацыі грыбоў трэба старанна стэрылізаваць тару і таксама варта ўлічваць тое, што нельга захоўваць грыбныя кансервы больш за 6 месяцаў.

Што па цэнах?

Пасля інструктажу доктара-гігіеніста журналісты выправіліся на Камароўку закупацца.

Грыбныя рады разгарнуліся яшчэ да сезоннага рынку. Бабулі бойка прапануюць свой тавар побач з прыпыначным пунктам «Дом мэблі». Напрыклад, поўны пластыкавы кубачак лісічак аб'ёмам прыкладна 200 мл гатовыя аддаць усяго за 4 рублі.

Пры гэтым бізнэсвумэн у хустачках ахвотна пагаджаюцца даць зніжку, аднак у строгай таямніцы трымаюць месца і час збору грыбоў. Праз пластыкавую тару таксама відаць, што, акрамя аранжавага прысмаку, у даважак ідзе лясное смецце.

Максімальная цана ў такіх нелегальных прадаўцоў — 7 рублёў за кубачак лісічак.

На сезонным рынку грыбныя месцы знаходзяцца ў сектары 1, з трэцяга па шосты рад. Прадаўцы ў фірмовых фартухах і з бэйджыкамі бадзёра расказваюць пра свае «ўловы». 

Напрыклад, дробныя лісічкі са Старых Дарог ацэньваюць у 8,50, а за буйныя трэба заплаціць 15 рублёў. Лісічкі, сабраныя на прасторах Сілічаў, каштуюць 10 рублёў.

«У Асіповічах лісічак багата, — дзеліцца інфармацыяй прадавец. — Толькі вось збіраць іх у спёку вельмі складана».

Па словах жанчыны, яна строга ставіцца да чысціні ляснога ўраджаю і ўсе грыбы ачышчае ад дробнага смецця. За кілаграм лісічак сярэдняга памеру прыйдзецца заплаціць 25 рублёў.

Выглядае такі ўраджай самавіта: з яркімі пругкімі капялюшыкамі і добрым пахам — як і трэба.

А вось улоў са Смаргоні выглядае заляжалым. За яго і просяць менш — 10 рублёў за літр, але ці варта рызыкаваць?

Прадаўцы ў адзін голас паўтараюць, што лісічак у лесе поўна, але сезон хутка скончыцца. Мінімальная цана на рынку за 0,5 літра — 5 рублёў, максімальная — 25 за 1 кілаграм.

А вось баравікі на Камароўскім рынку па праву можна назваць рэдкім экзэмплярам. Знойдзены ўсяго адзін кантэйнер, сабраны ў Слуцкім раёне. Прыкладна 13-15 баравікоў каштуюць 30 рублёў.

Яшчэ ў аднаго прадаўца прадстаўленыя чырвонагаловікі — за вядро просяць 20 рублёў.

Цэны на грыбы мяняюцца, даныя ў матэрыяле актуальныя для мінулых доўгіх выхадных.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці16

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»188

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

«Не для таго працую, каб тысячамі даляраў раскідвацца». Беларуска ў Польшчы праз суд спрабуе вярнуць заклад за кватэру9

Цэны на каву і апельсінавы сок у ЗША ўзляцяць да нябёсаў з-за мытаў5

Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў1

У Беларусі падаражэюць новыя аўтамабілі, а выбар у дылераў стане больш сціплым. Што змяняецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці16

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць