Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага
Грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказванні ў закрытым чаце ў адным з месенджараў.
Міхайлаў засведчыў «Радыё Свабода», што ў беларускіх турмах людзей пераследуюць за лісты і размовы на беларускай мове. За спробу заступіцца за беларускамоўнага чалавека латыша нават ударылі дубінкай.
Дзмітрый Міхайлаў меў краму ў Мінску. Яго затрымалі 1 сакавіка 2022 года і пасля асудзілі на чатыры гады за каментары ў інтэрнэце, у тым ліку за абразу Лукашэнкі.
У зняволенні мужчына правёў тры гады. Быў вызвалены 21 чэрвеня 2025 года разам з яшчэ 13 палітвязнямі ў выніку візіту спецпасланніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.
Чытайце таксама:
Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага
Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў