Свет1212

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў

За тры гады страціў 26 кілаграмаў і поўнасцю пасівеў — такім з турмы ў Беларусі вярнуўся ў Рыгу палітвязень, грамадзянін Латвіі Дзмітрый Міхайлаў. Яго злачынствам была крытыка рэжыму ў інтэрнэце. Яго арыштавалі праз паўтара года пасля выказаных каментарыяў, судзілі і далі чатыры гады турмы, паведамляе Lsm.lv.

Скрыншот відэа LTV

Прысуджаныя чатыры гады зняволення павінны былі скончыцца 19 лістапада — на наступны дзень пасля Дня незалежнасці Латвіі і за два дні да 48-годдзя Дзмітрыя. Ён выглядае старэйшым. Поўнасцю сівы. І ў той момант, калі яго з мехам на галаве і ў кайданках везлі для перадачы Латвіі, ён думаў, што яго вязуць на расстрэл.

«Селі ў машыну… і ў мяне была толькі адна думка — каб стралялі ў галаву. Каб адразу расстралялі», — сказаў ён.

Але першая паездка скончылася ў Мінску. «Нас было 14, Сяргея Ціханоўскага трымалі асобна. Дзве жанчыны таксама асобна. І адзін японец… — як ён туды трапіў? Нас прывезлі ў лес каля мяжы. І амерыканцы там ужо падрыхтавалі мікрааўтобус. Амерыканец кажа — вы ў бяспецы… Гэта быў эмацыйны момант для ўсіх нас…» — распавёў са слязьмі вызвалены мужчына.

Ён выказаў падзяку спецыяльнаму прадстаўніку ЗША Кіту Келагу і яго памочніку Джону Коўлу. Таксама падзякаваў Літве за тое, што іх прынялі. А найвялікшую падзяку ён выказаў паслу Латвіі ў Літве Сальвеі Сілкалне. «Калі б мог, я хацеў бы сустрэцца і падарыць кветкі консулу Сінтыі [Паўрай] з Віцебска. Яна прыязджала на кожнае судовае пасяджэнне! Гэта 300 кіламетраў у адзін бок», — сказаў ён.

Да суда Дзмітрый у Мінску валодаў некалькімі крамамі. Бізнэс ішоў добра. Ён прызнаў: «У мяне былі ружовыя акуляры. Мінск — супергорад. Усё было добра. Тая карціна была прыгожая. Я бачыў там патэнцыял. Двухмільённы горад… З боку КДБ не было прэтэнзій. Да тых маіх каментароў».

У час пандэміі COVID прыкладна 130 прадпрымальнікаў у Signal стварылі закрытую групу, каб змагацца за зніжэнне арэнды. Паралельна пачаліся пратэсты ў Мінску, відэа якіх трапілі ў інтэрнэт. «І я пачаў іх каментаваць», — сказаў Дзмітрый, удакладніўшы, што ніякіх паведамленняў не пісаў, калі быў у Беларусі. «Я спытаў у суддзі — я грамадзянін Еўрасаюза, знаходзячыся ў Латвіі, нешта каментаваў у закрытай групе. Я ўехаў праз паўтара года. Мяне арыштавалі».

Дзмітрый кажа, што такія законы. Калі ў групе зносін больш за двух чалавек — гэта ўжо сродак масавай інфармацыі.

Дзеючы рэжым там не крытыкуюць. Кожны, хто плануе паездку ў Беларусь, павінен гэта ведаць. Ён сказаў: «Усе грамадзяне Латвіі, якія думаюць, што могуць паехаць туды — добра, едзьце. Але ведайце: калі нешта выпадкова… калі ў вашым тэлефоне будзе перапіска з сваяком у Латвіі пра ўладу, нават толькі сказ, што ім не трэба здымаць санкцыі… — шэсць гадоў турмы».

У турме больш за ўсё сумаваў па сваіх сыне і дачцэ. Калі яго арыштавалі, сыну было 18, дачцэ — дзевяць. І сумаваў па латвійскай ежы. «Адзіная краіна, што вырабляе добры жытні хлеб — гэта Латвія. Я сумаваў па Serenāde ад Laimas. Па сырках Kārums. І па расоле. Я там схуднеў на 26 кілаграмаў і састарыўся на 10 гадоў, але пяць гадоў я страціў у пятніцу, калі мяне везлі з тым мехам на галаве», — сказаў ён.

Дзмітрый нічога не чуў пра латвійскі фільм Straume («Плынь») і яго поспех на «Оскары». Хоча паглядзець. А ад званка сына два гады таму даведаўся, што латвійскія хакеісты выйгралі бронзу на чэмпіянаце свету.

Дзмітрый сказаў: «Я рускі, але я латвіец. У мяне няма іншай радзімы, уся радня ў Латвіі, родавыя могілкі ў Латвіі, я люблю Латвію… якія ў мяне могуць быць пачуцці. Я чытаў у каментарыях на Delfi — якія яны латвійцы, якія яны латвійцы… Я не думаю, што нам трэба так расколвацца. Я люблю Латвію, іншай радзімы ў мяне няма».

Цяпер яму трэба шукаць працу, бо ягоныя кампаніі больш не існуюць. Але спачатку ён паедзе наведаць свайго бацьку.

Каментары12

  • Андрусь
    24.06.2025
    Рэд., там у латвійскай першакрыніцы ёсць ягонае фота да зняволення. Мяркую, што яно было б дарэчы і тут, каб чытачы бачылі, што робяць з людзьмі ў лукашэнкаўскіх вязніцах.
  • Розніца
    24.06.2025
    Дзмітрый нічога не чуў пра фільм Straume («Плынь») і яго поспех на «Оскары». Хоча паглядзець. /
    Розніца паміж палітвязням з грамадзянствам іншай краіны і палітвязням-беларусам.

    Калі палітвязень з грамадзянствам іншай краіны вызваляецца з лукашыскага палону, ён марыць, як ён сустрэнецца з сям'ёй, як ён паглядзіць фільм, які атрымаў Оскар. Як ён забудзецца пра ўсё, што было з ім, як пра страшны сон.

    Калі палітвязень-беларус вызваляецца з лукашыскага палону, ён думае, як выратаваць тых, хто застаўся ў палоне.
  • Агент Хели Коптер
    24.06.2025
    Хорошо Луке иметь дело с европейцами. Милые люди. Ты хватаешь их граждан, садишь в тюрьмы просто так, а потом ждёшь ништяков. Ну а если ништяков нет, ну пусть сидят в назидание другим. А потом когда срок будет подходить к концу можно будет под крики о своём гуманизме включить в партию помилованных. И главное не страшно ничуть. Это же у тебя политика грязное дело и тебе можно садить Бабарико вместе с сыном. А к тебе все должны относиться как к уважаемому партнёру и семейку твою не трогать.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова12

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова12

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць