«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі
Пра забарону на выступленні ў Расіі напісала ў інстаграме сама спявачка. Яе паведамленне вытрымана ў роспачным стылі, а Расія называецца «роднай краінай», у якой «назаўсёды засталася мая душа».
Рыта Дакота
«Мне больш нельга выступаць у Расіі. Я не магу граць канцэрты там, дзе назаўсёды засталася мая душа.
Здаецца, гэта канец маёй кар'еры як музыкі ў роднай краіне, і ў мяне да гэтай пары няма мужнасці гэта стойка прыняць. Гэта разбіла мне сэрца…» — піша спявачка.
«Я страціла самае галоўнае, што было ў маім жыцці як у творцы: сваю місію, мэту, сэнс жыцця, магчымасць служыць людзям, быць побач з імі, працягваць свае дабрачынныя праекты, абдымаць і злучаць людзей сваёй музыкай. І я не ведаю, як мне перажыць гэта, не звіхнуўшыся з болю», — гаворыць яна, адзначаючы, што спявала сваю «добрую лекавую музыку», пакуль «магла заставацца свабодным, сумленным і незалежным артыстам».
Прычыну забароны на выступленні спявачка не называе. Але вядома, што ў 2020-м яна падтрымала беларускіх пратэстоўцаў, не прамаўчала і ў лютым 2022-га: «Усё, што адбываецца сёння — ё****е дно, ніводны разумны чалавек на свеце не падтрымае вайны. У вайне няма пераможцаў, у вайне прайграюць усе. Мы браты, не давайце палітычным гульням змяніць гэта». Гэты пост у яе цяпер выдалены.
Чытайце таксама:
Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі
Як Рыта Дакота хацела пабудаваць вілу на Балі, але не атрымалася
Спявачка Рыта Дакота выпускае калекцыю дарагіх купальнікаў з «сэксі-прапорцыямі»
Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?